Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціхая дыпляматыя Эўропы


14 і 15 студзеня ў Менску знаходзілася з візытам дэлегацыя Рады Эўропы на чале з кіраўніком кабінэта генэральнага сакратара Рады Б’ёрнам Бэргам.

Паводле паведамленьня прэсавай службы Міністэрства замежных спраў, у дэлегацыі адбыліся сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, МЗС і міністэрстве юстыцыі Беларусі. Прадстаўнікоў Рады Эўропы прыняў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей.

Як адзначае БелаПАН, Б’ёрн Бэрг — не адзіны эўрапейскі чыноўнік, які наведаў Беларусь у апошні час.

17 сьнежня Уладзімір Макей сустракаўся ў Менску з дырэктарам дэпартамэнту Расеі, Усходняга партнэрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЭ дыпляматычнай службы Эўразьвязу Гунарам Вігандам.

Як паведаміла ў інтэрвію літоўскаму парталу Delfi кіраўніца МЗС Грузіі Майя Панджыкідзэ, у лютым кіраўнік МЗС і міністар транспарту Беларусі прыяжджаюць у Грузію для ўдзелу ў нефармальнай сустрэчы міністраў транспарту і замежных спраў.

«Гэтую сустрэчу мы ўладкоўваем сумесна з двума эўракамісарамі — эўрапейскім камісарам у пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле і эўракамісарам у пытаньнях транспарту Сіімам Каласам. Мы вельмі рады ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі і таму, што 12-13 лютага ў Тбілісі будуць прадстаўленыя ўсе шэсьць краін Усходняга партнэрства» — адзначыла кіраўнік МЗС Грузіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG