Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяпанава: Адзін за рукі трымаў, другі абрэзаў валасы

абноўлена

Юлія Сьцяпанава пасьля нападу
Юлія Сьцяпанава пасьля нападу

Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Юлію Сьцяпанаву невядомыя зьбілі каля яе дому ў Менску і абстрыглі валасы.

Пра гэта Юлія паведаміла ў сваім фэйсбуку.

Каля гадзіны ночы 14 студзеня ля пад’езду на Юлію накінуліся двое мужчын і павалілі ў сьнег. Дзяўчына вярталася з аўтобуснага прыпынку дадому. Нападнікі нецэнзурна лаяліся адносна яе палітычных поглядаў.

8 студзеня на вечарыне да 50-годзьдзя Мікалая Аўтуховіча Юлія распавяла, што яе перасьледуюць невядомыя.

Юля Сьцяпанава і раней атрымлівала ананімныя пагрозы, як мяркуецца, ад спэцслужбаў. Яе рахунак на «Фэйсбуку» неаднаразова быў ўзламаны, а ў паштовую скрыню ўкідаліся лісты з пагрозамі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Актывістка брала ўдзел у здымках відэафільма «Катавальня «Акрэсьціна».
Юлія Сьцяпанава пра «цырульнікаў» у цывільным
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:44 0:00
Наўпроставы лінк

У фэйсбуку Юля распавяла падрабязнасьці:

«Я ішла дадому. Двое выскачылі, я і зразумець нічога не змагла. Адзін за рукі трымаў ззаду, другі абрэзаў валасы мае — наогул коратка. Потым кінулі ў сьнег тварам. Пры гэтым казалі: «Ну што, с...ка, сабрала ласіны?» У дзень выбараў у «палатку» невядомыя ўзламалі мой фэйсбук і разьмяшчалі на маёй старонцы дадзеныя Цэнтравыбаркаму. Я напісала, што я нічога дрэннага не раблю, толькі зьбіраю рэчы для сем’яў палітвязьняў, і прапанавала сабраць для работнікаў спэцслужбаў ласіны з нацыянальнай сымболікай. Вось гэтыя ласіны мне і ўзгадалі ... «Відавочна, што гэта былі работнікі КДБ. На разьвітаньне яны ёй сказалі: «П...й аўсянку жэрці да свайго барадатага».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG