9 студзеня 1863 году першы цягнік праехаў падземным маршрутам паміж лёнданскімі станцыямі Падынгтан і Фарынгдан. На пачатку свайго функцыянаваньня першая ў сьвеце лінія мэтрапалітэну перавозіла 26 000 пасажыраў за дзень. Сёньня колькасьць пасажыраў лёнданскага мэтро дасягае трох з паловаю мільёнаў людзей. Мэтрапалітэн у сталіцы Вялікай Брытаніі — гэта 270 станцыяў і 402 кілямэтры каляінаў, 45 працэнтаў зь якіх пракладзеныя пад зямлёй. Ніжэй — кароткая фотагісторыя лёнданскай падземкі.
150 гадоў лёнданскаму мэтро
1
Знак лёнданскага мэтро — на фоне Біг-Бэну ў цэнтры места.
2
За сьпінаю юнага наведніка лёнданскага музэю транспарту — мапа падземкі.
3
На гэтым недатаваным фатаздымку зафіксаваны этап будаўніцтва, калі рабочыя пашыралі рэйкавую нітку пад лёнданскай Праед-стрыт.
4
Работнікі на будаўніцтве станцыі "Брытанскі музэй" у 1898 годзе.
5
Ілюстрацыя драўлянага "востраву" паміж рэйкамі станцыі "Стоквэл".
6
Недатаваная літаграфія станцыі "Бэйкер-стрыт".
7
...і рэканструяваны паравоз, што прыбывае на тую ж самую станцыю ў 2012-м падчас пробнай язды ў рамках падрыхтовы да сьвяткаваньня 150-годзьдзя лёнданскага мэтрапалітэну.
8
На паштоўцы з 1906 году — цягнік на станцыі "Цырк Пікадылі".
9
Кішэнная мапа мэтрапалітэну з 1933 году.
10
Недатаваны здымак станцыі "Эдгвар".
11
Станцыя "Эктан-таўн" у 1938 годзе.
12
Адрэстаўраваны вагон 1938 году.
13
Падчас фашыстоўскіх бамбардаваньняў у 1940-1941 гадох на станцыях мэтро знайшлі сабе сховішча тысячы лёнданцаў. На здымку — станцыя "Олдвіч", якую падчас вайны выкарыстоўвалі таксама для захоўваньня мастацкіх і гістарычных каштоўнасьцяў.
14
Запруджаная людзьмі плятформа станцыі "Цырк Пікадылі". Недатаваны здымак.
15
Пасажыры ў чаканьні цягніка на станцыі "Бэйкер-стрыт".
16
Пасажырка праходзіць праз турнікет на станцыі "Сэвэн Сыстэрз" у 1969 годзе.
17
Прынц Чарлз (зьлева) — у кабіне цягніка на афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця Юбілейнай лініі мэтро ў 1979 годзе.
18
Цягнікі лініі Пікадылі — у дэпо. Здымак 2001 году.
19
Лідэр кансэрватараў Дэйвід Кэмэран (сёньняшні прэм'ер-міністар) едзе ў мэтро пасьля прэсавай канфэрэнцыі ў 2008 годзе.
20
Новы вагон лёнданскага мэтро. Здымак 2008 году.
21
Пасажыры ў самы рэзрух. Здымак 2008 году.
22
Сучасны інтэр'ер станцыі "Кэнэры-Ўорф". Здымак 2009 году.