Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як досьвед чэхаславацкай «Хартыі» дапаможа Беларусі?


У Празе адбылася дыскусія, якую арганізавала чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі». У дыскусіі ўзялі ўдзел вядомыя падпісанты «Хартыі» Ян Румл і Анна Шабатава, а таксама журналісты беларускай рэдакцыі Радыё Свабода.

Якія ўрокі чэрпае беларуская апазыцыя з досьведу хартыстаў і агульнага краху камунізму ў Эўропе? У якім выглядзе сёньня існуе міжнародная салідарнасьць дысыдэнтаў? На гэтыя пытаньні спрабавалі адказаць удзельнікі сустрэчы.

Дыскусія цягнулася амаль дзьве гадзіны. Гучалі пытаньні і выступы з залі.

Распавядае Аляксандар Лукашук:


Анна Шабатава згадала, пры якіх абставінах і навошта стварался чэхаславацкая «Хартыя». Ян Румл параіў не параўноўваць тагачаснай Чэхаславаччыны з сучаснай Беларусьсю. Паводле Румла, «Хартыю'77» не ўспрымалі як палітычную ініцыятыву, а яе падпісанты ня мелі палітычных амбіцыяў.

Алена Ціхановіч распавяла пра сытуацыю з палітвязьнямі ў Беларусі, спантанныя ініцыятывы, як, напрыклад, акцыі «Стоп-бэнзін», а таксама пра Вацлава Гаўла і яго ролю для беларускага руху. Падчас прэзэнтацыі быў прадэманстраваны відэаролік, у якім Наста Палажанка, Натальля Пінчук і Марына Адамовіч расказваюць пра тое, якой вялікай падтрымкаю для іх зьняволеных мужоў было віншаваньне ад Вацлава Гаўла — чэскі палітык паслаў яго за некалькі дзён да сваёй сьмерці.

  • 16x9 Image

    Франак Вячорка

    Франак Вячорка — журналіст, рэдактар новых мэдыяў Радыё Свабода. Нарадзіўся ў 1988 у Менску. Першы ляўрэат Стыпэндыі Вацлава Гаўла (2011), цяпер навучаецца ў магістратуры American University (Вашынгтон, ЗША) па праграме «Міжнародная камунікацыя».

XS
SM
MD
LG