Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпардзьё не зьявіўся ў суд


Жэрар Дэпардзьё каля свайго парыскага дома
Жэрар Дэпардзьё каля свайго парыскага дома

Вядомы францускі актор Жэрар Дэпардзьё не зьявіўся на пасяджэньне суду ў Парыжы ў справе аб кіраваньні ў нецьвярозым стане ў якасьці абвінавачанага.

Адвакат актора паведаміў, што ягоны падабаронны знаходзіцца за мяжой «з прафэсійных прычынаў». Гэта можа прывесьці да таго, што справа Дэпардзьё будзе накіраваная ў крымінальны суд.

Актор быў затрыманы 29 лістапада ў францускай сталіцы пасьля таго, як трапіў у невялікую аварыю, калі кіраваў сваім скутэрам. Было выяўлена, што ўзровень алькаголю ў ягонай крыві ў тры разы перавышаў дапушчальную норму.

Дэпардзьё прызнаў сваю віну. Яму пагражае штраф да чатырох з паловай тысяч эўра, а таксама турэмнае зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў.

Учора ён прыляцеў у Цюрых, дзе прысутнічаў на цырымоніі ўзнагароджаньня найлепшага футбаліста плянэты «Залатым мячом» ФІФА. На мінулым тыдні ён прыняў грамадзянства Расеі і атрымаў расейскі пашпарт. Дэпардзьё вырашыў памяняць грамадзянства з прычыны высокіх падаткаў на радзіме, якія хоча ўвесьці ў Францыі цяперашні ўрад сацыялістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG