Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы вас чакаем. Мікалай Аўтуховіч


Мы вас чакаем. Мікалай Аўтуховіч
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:39 0:00

У апошнім выпуску відэасэрыі «Мы вас чакаем» — маці палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, якому 7 студзеня спаўняецца 50 гадоў. Свой юбілей Аўтуховіч сустракае ў Гарадзенскай турме.

Даведка Свабоды:

Мікалай Аўтуховіч


Нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Скончыў СПТВ-37 у Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам у рамонце аўтамабіляў. Служыў кіроўцам у ракетных войсках у Саратаўскай вобласьці Расеі. Скончыў школу прапаршчыкаў,
папрасіўся служыць у Аўганістане. За ахову моста пад Кандагарам ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі: «За адвагу» і «За баявыя заслугі».

Звольніўся з арміі ў 1991 г. Стаў займацца таксовачным бізнэсам. У Ваўкавыску заснаваў валейбольны турнір з нагоды вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

Жанаты, мае дачку.

15 кастрычніка 2005 г. быў зьняволены за ўхіленьне ад выплаты падаткаў і за прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі і ліцэнзіі. Асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на 3,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. У студзені 2008 г. зьняволеньне было замененае папраўчымі работамі на месцы жыхарства. Па вызваленьні працаваў кіроўцам у Ваўкавыску. 8 лютага 2009 г. быў зьняволены разам зь Юрыем Лявонавым і Ўладзімерам Асіпенкам. Асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня.

На пачатку 2012 году Мікалая Аўтуховіча перавялі з івацэвіцкай калёніі ў крытую турму ў Горадні.

Мікалай Аўтуховіч (злева) і Зьміцер Каляда. Фота, зробленае тайна пранесеным мабільным тэлефонам у Івацэвіцкай калёніі ў канцы 2010 году.
Мікалай Аўтуховіч (злева) і Зьміцер Каляда. Фота, зробленае тайна пранесеным мабільным тэлефонам у Івацэвіцкай калёніі ў канцы 2010 году.



Глядзіце таксама

Мы вас чакаем. Павал Севярынец

Мы вас чакаем. Яўген Васьковіч

Мы вас чакаем. Аляксандар Францкевіч

Мы вас чакаем. Эдуард Лобаў

Мы вас чакаем. Зьміцер Дашкевіч

Мы вас чакаем. Ігар Аліневіч

Мы вас чакаем. Мікалай Дзядок

Мы вас чакаем. Алесь Бяляцкі

Мы вас чакаем. Васіль Парфянкоў

Мы вас чакаем. Мікола Статкевіч

Мы вас чакаем. Арцём Пракапенка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG