Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым квартале 2013 нафты з Расеі будзе болей


5,025 млн тон замест 4, 625, якія плянаваліся раней. Аднак колькі агулам нафты Беларусь атрымае ад Расеі ў 2013 пакуль невядома.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на камэнтар прэс-сакратара АК «Транснафта» Ігара Дзёміна.

Нафтавыя перамовы ідуць з кастрычніка. Перамовы ўскладненыя скандалам з растваральнікамі — нэгатыўнай рэакцыяй Масквы на маштабны бязмытны рээкспарт з тэрыторыі Беларусі расейскіх нафтапрадуктаў.

Расея патрабуе ад уладаў Беларусі выплаціць страты свайго бюджэту ў памеры 1,5 мільярда даляраў.

Аляксандр Лукашэнка ў мінулую пятніцу заявіў аб дасягнутай дамоўленасьці па пастаўцы ў наступным годзе 23 мільён нафты:

«Нам трэба 23 мільёны тон, яны давалі 19 мільёнаў па балянсе. Праўда, дамовіліся на 23 мільёны, нафту мы атрымаем без праблем», — заявіў ён пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, якая адбылася ў Маскве 19 сьнежня.

Аднак гэтая заява не пацьвердзілася.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG