Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Менск дае збоі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кіраўніцтва Менгарвыканкаму пакончыць з карупцыяй і махровым бюракратызмам.

«Не дай бог і надалей будзе квітнець карупцыя ў гарвыканкаме і махровы бюракратызм! Вядома, я буду прымаць самыя жорсткія меры. Менскі гарвыканкам павінен быць узорам выкананьня сваіх абавязкаў. На вас усе глядзяць, вы сталічны орган улады, у вас нямала грошай, вы ва ўсіх адносінах павінны быць маяком. І тое, што сёньня адбываецца ў Менску, мяне вельмі не задавальняе, і, вядома, я буду ў будучым годзе насядаць на Менск вельмі сур’ёзна», — заявіў Лукашэнка, прызначаючы Андрэя Дамарацкага намесьнікам старшыні Менгарвыканкама,паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе прэзыдэнта.

Паводле Лукашэнкі, у Менску «нямала праблемных пытаньняў, Менск дае збоі па пэўных накірунках».

«І гэта ўсюды: і бюракратызму ў вас тут шмат, і няправедных рэчаў. Адно толькі тое, што на лаве падсудных апынуўся першы намесьнік старшыні гарвыканкама — сур’ёзны ўдар», — сказаў Лукашэнка.

Маўляў, старшыні райвыканкамаў «сталі дробнымі князькамі» і не павінна быць кругавой парукі.

«Усе павінны адчуваць, што ўлада ў краіне ёсьць», — сказаў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG