Бацькі 3-А клясы менскай гімназіі №23 да сьвята Нараджэньня Хрыстовага сабралі падарункі для дзяцей Менскага дзіцячага хірургічнага цэнтру. Паводле закладзенай традыцыі, дзяцей у розных сацыяльных установах і прытулках з Калядамі яны віншуюць кожны год.