Найлепшыя фатаграфіі тыдня.
Тыдзень у фота. 22-28.12.2012
1
Верталёт Boeing AH-64 Apache пускае супрацьракетную завесу на авіяшоў у пустыні Нэгеў каля Бээр-Шэвы, Ізраіль.
2
Разбурэньне будынка ў Хайкоў, у паўднёвакітайскай правінцыі Хайнань.
3
Пясчаны лыжнік у пустыні каля Табуку, Савудаўская Арабія.
4
Пакістанская паліцыя на варце каля маўзалею былой прэм'еркі Бэназір Бгута напярэдадні пятай гадавіны яе забойства.
5
Багдадзкая вуліца пасьля залевы.
7
Маўзалей Леніна закрыўся на рамонт і рэнавацыю. Леніна не выносілі.
8
Аварыя вадаправоду ў Карагандзе. Тэмпэратура паветра на ўсходзе Казахстану ўпала да -59.
9
Кітайская ваенізаваная паліцыя на вучэньнях у Наньцьзіне, правінцыя Цьзянсу.
10
Байцы Свабоднай Сырыйскай Арміі хаваюцца ў бункеры ад авіяналётаў, Алепа.
11
Цягнікі-кулі "Гармонія" на стаянцы ў Вухані, правінцыя Хубэй, Кітай.
12
Папа Бэнэдыкт XVI зьвяртаецца з калядным пасланьнем Urbi et Orbi з балькона базылікі Сьв. Пятра ў Рыме.
13
Абед амэрыканскіх вайскоўцаў у Кабульскім міжнародным аэрапорце, 25 сьнежня.
14
Аварыя пасажырскага самалёта на ўсходзе Бірмы.
15
Воз з рэпай і туман у Лагоры, Пакістан.
16
Слон, апрануты Санта-Клаўсам, выступае перад вучнямі ў тайляндзкай правінцыі Аютхая.