Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька не пайшоў у міліцыю


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сёньня а 10-ай гадзіне раніцы павінен быў зьявіцца ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Савецкага раёна Менску.

Аднак спадар Лябедзька не пайшоў на гэту сустрэчу, паколькі ён знаходзіцца на бальнічным.

Анатоль Лябедзька сказаў Свабодзе: «Апошні тыдзень у мяне тэмпэратура, і я даволі нядобра сябе адчуваю, таму я ўзяў бюлетэнь, і копію гэтага бюлетэня мы накіравалі ў Савецкі райадзьдзел міліцыі, каб пацьвердзіць, што фізычна я не магу зьявіцца».

Лябедзька да гэтага часу ня ведае, зь якой прычыны яго выклікаюць у міліцыю.

Учора Анатоль Лябедзька атрымаў пазоў з Савецкага РАУС зьявіцца 27 сьнежня а 10.00 раніцы ў міліцыю, але ў гэтым пазове ня ўказваецца, па якой канкрэтна справе ён выклікаецца. Разам з тым, у дакумэнце зь міліцыі напісана, што «ў выпадку ўхіленьня ад яўкі бяз важкай прычыны Вас чакаюць санкцыі, якія прадугледжваюць штраф ад 6 да 30 базавых велічынь або адміністратыўны арышт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG