Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгійцы пабачаць Беларусь у здымках Сяргея Балая


Сяргей Балай
Сяргей Балай

18 сьнежня ў Бруселі адкрываецца выстава фотажурналіста Сяргея Балая «Беларусь у здымках: штодзённае жыцьцё і глыбей».

Як паведамляе «Офіс за дэмакратычную Беларусь», гэтая выстава — частка праекту офісу, скіраванага на папулярызацыю набыткаў беларускай культуры ў Заходняй Эўропе.

Сяргей Балай дапаможа бэльгійскай публіцы адкрыць для сябе Беларусь як краіну са старажытнай гісторыяй, даведацца пра беларускія традыцыйныя сьвяты і рамёствы.

Сяргей Балай у 2008 годзе заняў другое месца ў конкурсе «Беларусь вачыма журналістаў», а ў 2011 стаў пераможцам конкурсу «Прэс-фота Беларусі-2011» у намінацыі «Навіны», а таксама ўладальнікам другога прызу ў катэгорыі «Штодзённае жыцьцё».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG