Мясцовы актывіст 21 лістапада зьвярнуўся ў суд і пракуратуру са скаргай на рашэньне абласнога КДБ, паводле якога ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік. Аксёнава зьвінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі і папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць. Як апавёў спадар Аксёнаў, агалошаньне рашэньня суду прызначана на раніцу 18 сьнежня:
«Ну які можа быць настрой? Я так думаю, што падтрымаюць просьбу КДБ пра тое, каб на маю скаргу не зьвярталі ўвагі. Бо сёньняшняе паседжаньне скончылася тым, што яны ўжо пачалі мяне пераконваць, — маўляў, ну што вы хвалюецеся, паставілі вас на прафіляктычны ўлік, што ж тут такога страшнага? Я ім кажу — я ж спакой страціў, ня сплю, ня ем. Пры гэтым ніякіх дакумэнтаў не прадстаўлена, толькі кажуць, што дзесьці штосьці ў іх ёсьць, проста даць іх яны ня могуць. Ну, што скажаш — КДБ ёсьць КДБ. Пакуль што так, але асноўнае заўтра пачуем, што яны там вырашаць».
Аксёнаў усе абвінавачваньні КДБ ацэньвае як парушэньне сваіх канстытуцыйных правоў. На яго перакананьне, прычыны пастаноўкі на прафіляктычны ўлік зьяўляюцца суб’ектыўнымі, надуманымі і палітычна матываванымі — дзеля таго, каб перашкодзіць законнай грамадзкай і палітычнай дзейнасьці.
Апазыцыянэр намагаецца адмяніць рашэньне пра пастаноўку на прафіляктычны ўлік, а таксама прасіў пракуратуру і суд, каб тыя абавязалі начальніка абласнога КДБ Ігара Сяргеенку даць пісьмовыя, а ягонага падначаленага Андрэя Махунова — вусныя выбачэньні за незаконныя дзеяньні:
Акрамя Алега Аксёнава, на прафіляктычны ўлік КДБ узятыя тры актывісты БХД з Асіповічаў — дэпутат раённага савету Аляксей Цюлькоў, а таксама Анатоль Цераш і Ўладзімер Клімановіч. Сёлета ў верасьні пастаўленая на ўлік бабруйская актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіна Сьмірнова.