Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адамовіч: «Статкевіч адчувае салідарнасьць»


 Марына Адамовіч
Марына Адамовіч

Пад пэтыцыяй за неадкладнае вызваленьне Міколы Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча і ўсіх беларускіх палітвязьняў падпісаліся больш як дзьве тысячы чалавек.

Пэтыцыя разьмешчаная ў Сеціве. Вось як тлумачыць яе зьяўленьне жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч:

Адамовіч: «Пэтыцыя была ініцыяваная дэпутатам Эўрапарлямэнту Марэкам Мігальскім і ягоным офісам, падтрыманая мною і Настай Палажанкай, нявестай Зьмітра Дашкевіча.

Амаль два месяцы пэтыцыя распаўсюджваецца ў Сеціве. Яна скіраваная да лідэраў эўрапейскіх краінаў з тым, каб дзеячы, якія могуць прымаць рашэньні, альбо ўплываць на гэтыя рашэньні — не пакідалі з поля зроку праблему беларускіх палітычных вязьняў. Нягледзячы на тое, што «заглаўныя» пэрсоны там — Статкевіч і Дашкевіч, тым ня менш, пэтыцыя скіраваная на падтрымку ўсіх беларускіх палітычных вязьняў. Цяпер пад пэтыцыяй падпісалася каля дзьвюх з паловай тысяч чалавек — ня толькі беларусы, але і жыхары Расеі, Польшчы, іншых эўрапейскіх краінаў, і што прыемна, сярод падпісантаў з-за мяжы таксама шмат беларусаў.

Ну, а як Мікола ўспрымае гэта? Як вы разумееце, калі чалавек два гады знаходзіцца ў зьняволеньні, дык якія заўгодна праявы салідарнасьці ён успрымае зь вялікай удзячнасьцю. Праўда, канкрэтна пра гэтую пэтыцыю я не магла яму напісаць у лісьце, але ўсё, што да яго даходзіць, ён успрымае з удзячнасьцю. І піша, што адчувае салідарнасьць і падтрымку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG