Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Akute» — музычныя героі году


«Akute» — героі году
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:08 0:00
Наўпроставы лінк

«Akute» — героі году

Гурт з Магілёва прызнаны найлепшым калектывам 2012 году паводле вэрсіі музычнага парталу Tuzin.fm. 12 сьнежня «Akute» сыгралі з гэтай нагоды сольны канцэрт.

Адмыслова запрошаным госьцем стала Паліна Рэспубліка. Маладая сьпявачка прызналася, што слухае канцэрт свайго любімага гурту ўпершыню, бо «ў беднай студэнткі няма грошай на квіткі», а на фэстывалі «Пікнік» яна і «Akute» выступалі адначасова на розных сцэнах.

На пытаньні пра ўзнагароду ўдзельнікі гурту Раман і Стас рэагуюць сьціпла і абяцаюць сваім фанатам «рабіць добрую і якасную музыку».

Музычны партал Tuzin.fm працуе ад 2003 году. У яго полі зроку — перадусім беларускамоўная музыка. У канцы кожнага году аўтары і стваральнікі tuzin.fm абіраюць найлепшых выканаўцаў.

Спампаваць альбомы «Akute» можна на афіцыйным сайце гурта, а таксама на сайце tuzin.fm.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG