Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў дэмакратыю


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

У выступе перад Фэдэральным сходам Уладзімір Пуцін паабяцаў што Расея ня прыйдзе да таталітарнага рэжыму: «У Расеі няма іншага шляху, акрамя дэмакратыі».

«Спробы дзяржавы ўмешвацца ў сфэру перакананьняў і поглядаў людзей — гэта, безумоўна, праява таталітарызму. Гэта для нас цалкам непрымальна», — зазначыў Пуцін. Ён дадаў, што ўлады «не павінны дзейнічаць шляхам забарон і абмежаваньняў», але падкрэсьліў, што «дэмакратыя, навязаная звонку, Расеі не патрэбная.»

Ён таксама адзначыў, што Расея паважае ўнівэрсальныя дэмакратычныя прынцыпы і выказаўся за абмежаваньне правоў чыноўнікаў і палітыкаў на замежныя рахункі і акцыі. Паводле Пуціна, абмежаваньні павінны закрануць ня толькі чыноўнікаў, але і іх сваякоў, а карупцыя «зьншчае рэсурс нацыянальнага разьвіцьця».

Ён дадаў, што палітыкі, якія фінансуюцца з-за мяжы, ня могуць быць палітыкамі ў Расеі.

Пуцін паінфармаваў таксама, што з 2015 году ўехаць у Расею, у тым ліку з краінаў СНД, можна будзе толькі па замежным пашпарце.

Алег Гайдукевіч: «Мне словы Пуціна пра дэмакратыю блізкія»
Аляксей Янукевіч ня верыць у Расею як донара дэмакратыі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG