Сьледзтвам прынята рашэньне аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіраваньня ў суд, паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК.
«Сьледзтвам устаноўлена, што 4 ліпеня 2012 каля 5 гадзін 57 хвілін падданыя Каралеўства Швэцыі на лёгкаматорным самалёце на вельмі малой вышыні з боку Літоўскай Рэспублікі паблізу населенага пункта Баранавічы Іўеўскага раёна незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь.
У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінутыя плюшавыя медзьведзяняты», — нагадалі ў СК.
Пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы самалёт быў своечасова выяўлены памежным нарадам.
«Пра гэта здарэньне нарад далажыў дзяжурнаму памежнаму пасту „Суботнікі“, які уваходзіў у склад нараду па ахове дзяржаўнай мяжы.
Дзяжурны памежнага паста ў парушэньне усталяванага парадку, па ўласнай нядбайнасьці, не перадаў прынятае данясеньне аб назіраньні паветранай мэты — лятальнага апарата над дзяржаўнай мяжой у злучэньне ВПС і СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і вышэйшаму дзяжурнаму памежнага атраду», — канстатавалі ў СК.
«Паколькі апавяшчэньне адсутнічала, злучэньні супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь не былі пераведзены ў рэжым павышэньня ступені баявой гатоўнасьці, не знайшлі і не спынілі парушэньне дзяржаўнай мяжы Беларусі замежным паветраным суднам», — адзначылі ў Сьледчым камітэце, паведаміла БелТА.
У ліпені ў сувязі з «мядзьвежым дэсантам» Аляксандар Лукашэнка вызваліў са сваіх пасадаў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі супрацьпаветранай абароны Дзьмітрыя Пахмелкіна.