НАДВОР’Е:
Па ўсёй краіне воблачнасьць, сьнегапады, тэмпэратура −2 — 0 градусаў.
У Беларусі і сьвеце
Менск, у Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі прэм'ера rondo-опэры Ларысы Сімаковіч “ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ”. Пачатак у 19:00
Менск, Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа, падвядзеньне вынікаў творчага літаратурнага конкурсу «Якуб Колас з намі ў ХХІ стагодзьдзі» сярод студэнтаў БДУ. Пачатак у 17.00.
Расея, штогадовае пасланьне прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна Фэдэральнаму Сходу.
Страсбур, Эўрапарлямэнт, цырымонія ўручэньня прэміі Сахарава.
Парыж, сьвяткаваньне 850-й гадавіны пабудовы сабору Парыскай Маці Боскай.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1796 ― у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня
1979 ― у Раўбічах Менскага раёну адкрыўся Музей беларускага народнага мастацтва
1991 ― РСФСР выйшла са складу СССР
1993 ― шляхам рэфэрэндуму ў Расеі прынятая Канстытуцыя Расеі
1586 ― у Гродне памёр Стафан Баторы, вялікі князь літоўскі і кароль Рэчы Паспалітай. Новым каралём абраны Жыгімонт ІІІ Ваза
У гэты дзень нарадзіліся:
1766 ― Мікалай Карамзін, расейскі гісторык, пісьменьнік, публіцыст
1821 ― Гюстаў Флябэр, францускі пісьменьнік-раманіст
1876 ― Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік
1886 ― Юльяна Вітан-Дубейкаўская, беларуская мастацтвазнаўца
1915 ― Фрэнк Сынатра, амэрыканскі актор, сьпявак
1968 ― Усевалад Гарачка, літаратар, адзін са стваральнікаў літаратурнага руху «Бум-Бам-Літ»
У гэты дзень памерлі:
1586 ― Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі
1870 ― Леан Зянковіч, паэт-«паляшук», публіцыст, мэмуарыст
1937 ― Міхаіл Піятуховіч, беларускі літаратуразнаўца
1971 ― Давід Сарноў, найбуйнейшы амэрыканскі кіраўнік у галіне радыё і тэлебачаньня, адзін з заснавальнікаў NBC, грамадзкі і палітычны дзеяч беларускага пахожданьня
2003 ― Гейдар Аліеў, прэзыдэнт Азэрбайджану
2006 ― Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Расея, Дзень Канстытуцыі
Туркмэністан, Дзень нэўтралітэту
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Не падманвай сябе верай у тое, што сьвет табе нешта вінен. Хлопчык, які верыць, што яго бацькі, або ўрад, або нехта яшчэ абавязаныя яго ўтрымліваць, і што ён можа ўсё браць бяз працы, аднойчы прачнецца і ўбачыць сябе працуючым на іншага хлопчыка, які ня меў такой веры і, такім чынам, зарабіў сабе права прымусіць іншых працаваць на яго.
Давід Сарноў
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Былога камандуючага ваенна-паветранымі сіламі асудзілі на 9 гадоў
Затрыманы намесьнік кіраўніка МУС Яўген Полудзень ― змагар з акцыямі апазыцыі
Хашчавацкі паказаў «Звычайныя выбары»
Алесь Міхалевіч на некалькі гадзін быў затрыманы ў Варшаўскім аэрапорце
Расейскі прыклад для беларускіх дэмакратаў