Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца «Поршэ Каен» арыштаваны


Сьледчы камітэт выставіў абвінавачваньне кіроўцу «Поршэ Каен», пад які трапіў 9-гадовы вучань школы № 23 на вуліцы Панчанкі ў Менску.

Агенцтву БелаПАН у Сьледчым камітэце паведамілі, што «ў якасьці меры стрыманьня ў дачыненьні да абвінавачанага ўжыта заключэньне пад варту».

Крымінальная справа заведзеная паводле артыкула «парушэньне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека».

У лістападзе аўтамабіль «Поршэ Каен» насьмерць зьбіў трэцяклясьніка ля ганку школы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG