Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казачнік Алег Хаменка ў кнігарні «Логвінаў»


Алег Хаменка
Алег Хаменка

У суботу 8 сьнежня лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка выступіць у ролі казачніка. Ён адмыслова прыйдзе ў кнігарню «Логвінаў», каб пачытаць казкі для дзетак ды іхніх бацькоў.

Прадбачачы, што адной казачнай чытанкай публіка не задаволіцца, музыка абяцае прасьпяваць свае ўлюбёныя песьні, якія выйшлі нядаўна на новых дысках — «Кола грукатала» ды «Салдат-доктар». Тут жа іх можна будзе і набыць з надзвычайнымі зьніжкамі, а дзеткам — яшчэ і пачаставацца салодкімі прысмакамі.

Пачатак казачнай імпрэзы — 8 сьнежня ў кнігарні «Логвінаў» (пр.Незалежнасьці, 37а) а 14-й.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG