НАДВОРЕ
У Беларусі пахмурна, тэмпэратура да мінус 3 градусаў.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ
Віцебск, 24 Міжнародны музычны фэстываль імя Івана Салерцінскага. Абласная філярмонія, пачатак а 14-ай.
Прага, візыт у Чэскую Рэспубліку дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1918 – Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск.
1967 – паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард ажыцьцявіў першую пасьпяховую перасадку сэрца.
У гэты дзень нарадзіліся:
1857 – ангельскі пісьменьнік польскага паходжаньня Джозэф Конрад.
1907 – беларускі паэт Рыгор Крушына.
1911 – італьянскі кампазытар Ніна Рота, аўтар музыкі да шматлікіх фільмаў Фэдэрыка Фэліні.
1926 – Янка Юхнавец, беларускі паэт.
1936 – беларускі савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень Міхась Кукабака.
1948 – ангельскі рок-вакаліст Озі Осбарн.
У гэты дзень памерлі:
1894 – ангельскі пісьменьнік Робэрт Стывэнсан.
1919 – П’ер-Аўгуст Рэнуар, францускі мастак.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Калi кахаеш, –
Ты пазнаеш
I хараство,
I сьмелы ўзьлёт.
I можна верыць,
Што i перац
Салодкiм станецца,
Як мёд.
Рыгор Крушына
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Ярмошына не зьбіраецца сыходзіць з ЦВК
Пуцін прапанаваў павялічыць заробкі на «Белтрансгазе» ўдвая
Рональд Пафала: Вынясеньне сьмяротнага прысуду нельга апраўдаць