Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовы працэс над Юрыем Дорнам пачнецца 10 сьнежня


Суд Цэнтральнага раёну Менску 10 сьнежня пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.

Паводле Сьледчага камітэту Беларусі, у сярэдзіне верасьня завершана расьсьледаваньне крымінальнай справы ў дачыненьні да Дорна. Яму прад’яўленае абвінавачаньне паводле 7 артыкулаў Крымінальнага кодэксу — «Атрыманьне хабару», «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў», «Ухіленьне ад выплаты падаткаў», «Крадзеж або пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак», «Службовы падлог».

У канцы сакавіка Сьледчы камітэт распачаў адносна Дорна крымінальную справу за атрыманьне хабару, і ён быў затрыманы.

Было ўстаноўлена, што Дорн атрымаў грашовыя сродкі ў памеры больш як 13 тысяч даляраў за спрыяльнае вырашэньне пытаньня аб заключэньні дамовы арэнды нежылых памяшканьняў, якія належаць рэлігійнаму аб’яднаньню, перадае Інтэрфакс.

Паводле сайта IzRus, Юрыя Дорна выдаў міліцыі нейкі ізраільскі бізнэсмэн, які меў від на жыхарства ў Беларусі. Нібыта ізраільцянін даў сьледчым пазначыць грашовыя купюры, якімі зьбіраўся аплаціць арэнду памяшканьня на год наперад. Потым перадаў гэтыя купюры Дорну, і іх нібыта знайшлі падчас ператрусу.

Выканаўчы дырэктар Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юлі Абрамовіч лічыць, што гэты бізнэсовец сам меркаваў заняць пасаду кіраўніка аб’яднаньня. Юлі Абрамовіч ня стаў камэнтаваць дзеяньні Сьледчага камітэту, бо суд яшчэ не адбыўся. Але ён заявіў карэспандэнту «Свабоды», што ня верыць, каб Дорн браў хабар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG