Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адзначылі 80-ую гадавіну Галадамору


Як паведамілі у беларускім грамадзкім аб’яднаньні украінцаў «Ватра», памінальная служба прайшла раніцай у Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менска. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Украіны і ўкраінскай дыяспары Беларусі.

Таксама у катэдральным саборы працуе выстава, прысьвечаная Галадамору ва Ўкраіне.

Вечарам а 18 гадзіне пройдзе памінальная імша ў Касьцёле сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) на плошчы Незалежнасьці. Памінальныя сьвечкі запаляць дыпляматы украінскага пасольства, прадстаўнікі украінскіх арганізацый Беларусі, — паведамляе БелаПАН

Галадамор ва Украіне — масавы голад, які ахапіў усю тэрыторыю Украіны ў 1932–1933 гадах і пацягнуў значныя чалавечыя ахвяры. Пік голаду прыпаў на першую палову 1933 года. Паводле апошніх зьвестак, загінула 3 мільёны 941 тысяча чалавек. Менавіта гэтая лічба лягла ў абвінаваўчую частку прысуду Апэляцыйнага суду горада Кіева ад 13 студзеня 2010 года па справе ў дачыненьні да арганізатараў Галадамору — Іосіфа Сталіна і іншых кіраўнікоў СССР і УССР. У выніку было прад’яўлена абвінавачаньне ў дачыненьні да сямі чалавек, кожны з якіх судом быў прызнаны вінаватым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG