Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш Свабоды» 15 сьнежня. У Маскве


У Расеі сябры Каардынацыйнай Рады апазыцыі большасьцю галасоў прынялі рашэньне правесьці новую масавую акцыю, прымеркаваную да гадавіны пратэстнага руху, 15 сьнежня ў форме шэсьця пад назвай «Марш свабоды».

Праект гэтага рашэньня, аўтарам якога зьяўляецца Аляксей Навальны, яшчэ да пасяджэньня падтрымалі дзьве фракцыі Рады — «Група грамадзян», «Група Навальнага», а таксама лідэр «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, які раней выступаў за правядзеньне акцыі 8 сьнежня.

«КРА вырашыла правесьці новы марш мільёнаў 15 сьнежня пад назвай Марш свабоды. Заяўка будзе пададзена ў канцы тыдня. Шэсьце і кароткі мітынг», — напісаў у сваім Twitter’е Сяргей Удальцоў

Палітык удакладніў, што для падрыхтоўкі акцыі створаны штаб у складзе яго самога, Аляксея Навальнага, Уладзіміра Тора, Сяргея Пархоменкі, Генадзя Гудкова і Сяргея Давідзіса. Кіраваць падрыхтоўкай маршу будзе Навальны. Галоўнымі лёзунгамі маршу стануць «Свабоду палітвязьням!», «Далоў дыктатуру!» і «Датэрміновыя выбары!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG