Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму дзьве сілы не падпісалі Мэмарандум БНР?


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль
Партыя левых «Справядлівы сьвет» адмовілася падпісваць Мэмарандум аб абароне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, прапанаваны Радай БНР. Чаму такія розныя сілы, як партыя левых і грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь», адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт? Як можна ацаніць эфэктыўнасьць і значэньне мэмарандуму? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.

— Па якіх сапраўдных прычынах гэтыя дзьве апазыцыйныя сілы адмовіліся падпісваць мэмарандум?

— Пачнём з партыі «Справядлівы сьвет», якая яшчэ нядаўна называлася камуністычнай. Цяперашняя заява, па сутнасьці, у традыцыі многіх папярэдніх іхніх заяваў — яна ня раз выказвалі сваё прыхільнае стаўленьне да Расеі. І тут адбываецца блытаніна — калі блытаюць палітыку рэжыму з краінай, народам. Я маю на ўвазе, што ў мэмарандуме няма ніякіх антырасейскіх тэзаў, тэзаў супраць рускага народу.

Таму цяперашняя заява «Справядлівага сьвету» — гэта даніна іхняй традыцыйнай канцэпцыі. Але такім чынам яны ўнесьлі свой каменьчык разладу ў магчымасьці кансалідацыі антырэжымных сілаў у Беларусі.

— Я матывы «Эўрапейскай Беларусі»?

— Тое, што публічна агучыў Саньнікаў, можна ня браць пад увагу — гэта «ўпакоўка». Я думаю, што «Эўрапейская Беларусь» даўно мае прэтэнзію быць самастойнай сілай з прыцэлам на стварэньне нейкага аб’яднаньня пад сваёй эгідай. Што таксама зараз не на карысьць асэнсаванай неабходнасьці кансалідацыі дэмакратычных сілаў.

— Тым ня менш, пераважная большасьць астатніх апазыцыйных палітычных сілаў падпісалі гэты мэмарандум. Як у цэлым можна ацаніць гэты дакумэнт і ягоны эфэкт на гэты момант?

— Мэмарандум, безумоўна, ужо мае пазытыўны эфэкт, бо гэта ўпершыню за доўгі час асэнсаваная заява аб кансалідацыі на пэўных прынцыпах. І хаця гэтая заява аб намерах, яна дадае ўпэўненасьці, што беларуская дэмакратычная апазыцыя ўрэшце аб’яднаецца. Гэта, па сутнасьці, умова яе выжываньня і перамогі ў будучым.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG