Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепш нарадзіцца ў Швэйцарыі


Паводле досьледу экспэртаў часопіса Economist, якія бралі пад увагу прагнозы разьвіцьця сьвету да 2030 году, з эканамічнага гледзішча ў 2013 годзе найбольш выгодна нарадзіцца ў Швэйцарыі.

Індэкс «Дзе нарадзіцца ў 2013» экспэрты The Economist вызначылі для 80 краінаў сьвету (Беларусь не патрапіла ў гэты лік).

У першай дзясятцы краінаў з найлепшымі эканамічнымі пэрспэктывамі, акрамя Швэйцарыі, апынуліся Аўстралія, Нарвэгія, Швэцыя, Данія, Сынгапур, Новая Зэляндыя, Нідэрлянды, Канада, Ганконг.

ЗША ў гэтым рэйтынгу атрымалі 16-е месца, Расея — 72, Казахстан — 75, Украіна 78. На 80-м месцы экспэрты Economist паставілі Нігерыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG