Пра гэта БелаПАН паведаміў кіраўнік моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан.
Паводле ягоных слоў, Клюеў 19 лістапада наведаў ваенкамат у Менску і адтуль адразу быў адпраўлены на службу ў войска.
Корбан: «Гэта вельмі дзіўна. Клюеву 24 гады. Раней увесь час яму давалі адтэрміноўкі па стане здароўя. У прыватнасьці, нават акуліста ня трэба, каб убачыць, што Клюеў косіць на абодва вока».
Корбан заявіў: ёсьць падставы меркаваць, што прычынай прызыву Клюева на тэрміновую службу стала яго грамадзкая дзейнасьць. «Сяргей Клюеў — актыўны ўдзельнік шматлікіх акцый і кампаній дэмакратычных сіл, з 2011 году ён — праваабаронца грамадзянскай кампаніі „Наш дом“ у Менску і актывіст „Альтэрнатывы“».
Апошнім часам Клюеў займаўся лякальнымі праблемамі на тэрыторыі Ўручча.
20 лістапада ў войска таксама прызвалі актывіста Маладога Фронту Паўла Сяргея.