Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС заяўляе пра дасягненьне згоды з Ізраілем


Прадстаўнік палестынскай групоўкі ХАМАС у Паласе Газы заявіў, што яны дасягнулі згоды з Ізраілем аб замірэньні, пасярэднікам у якой выступіў Эгіпет. Да аўторкавага вечара пацьверджаньня гэтай інфармацыі з ізраільскага боку яшчэ не было.

Прадстаўнік ХАМАСу Айман Таха растлумачыў, што замірэньне набудзе моц апоўначы паводле мясцовага часу. Прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі выказаў упэўненасьць у тым, што намаганьні, накіраваныя на спыненьне агню, прывядуць да пазытыўных вынікаў яшчэ да заканчэньня сёньняшняга дня.

Выступаючы ў Ерусаліме, прэм’ер-міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу запэўніў, што ягоная краіна гатовая быць «добразычлівым партнэрам» дзеля пераадоленьня крызісу вакол Газы. Але прэм’ер дадаў, што Ізраіль зробіць неабходныя захады, калі ня ўдасца дыпляматычнымі сродкамі спыніць ракетныя абстрэлы з Газы.

За тыдзень узброенага супрацьстаяньня былі забітыя больш за сто палестынцаў і трое ізраільцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG