Да 1960 году Наліваеў пасьпеў намаляваць старыя кварталы Менску — Верхні горад, Траецкае прадмесьце, Татарскую слабаду зь мячэцьцю, Татарскія агароды, касьцёл былога кляштара дамініканцаў і іншыя мясьціны цэнтральнай часткі гораду, якія затым былі разбураныя.
Асноўная частка працаў Наліваева паказвае раёны Менску, зьвязаныя з габрэйскім жыцьцём: ён зафіксаваў дзясяткі сынагог, кварталы, вуліцы і дамы, помнікі габрэйскай культуры.
Выстава працавацьме ў Доме-музэі першага зьезду РСДРП, што на праспэкце Незалежнасьці, 31а, да 6 студзеня.