Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахарэвіч: Ергавіча трэба чытаць перад сном


Сяргей Шупа: Я закаханы ў творчасьць Міленкі Ергавіча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:16 0:00
Наўпроставы лінк

Сяргей Шупа: Я закаханы ў творчасьць Міленкі Ергавіча

У менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі прозы басьнійска-харвацкага пісьменьніка Міленкі Ергавіча «Іншала, Мадона, іншала» ў перакладзе Сяргея Шупы.

З прэзэнтацыі Іна Студзінская.

Ціхановіч: Ці даведаліся наведнікі, што адзначае сам назоў кнігі?

Студзінская: Мы яшчэ ў рэдакцыі абмяркоўвалі, дзе павінен стаяць націск, і што гэта азначае. Перакладчык, лінгвіст і паліглёт Сяргей Шупа прачытаў цэлую лекцыю пра перасоўваньне націскаў і патлумачыў , што Іншала — гэта калі Бог пажадае, дакладны пераклад з арабскай. І гэты назоў «Іншала, Мадона, іншала», фраза, якую паўтарае пастаянна адна жабрачка-вар’ятка, гераіня апавяданьня, і яна толькі так умее дзякаваць за тое, што ёй падаюць.
Перакладчык Сяргей Шупа
Перакладчык Сяргей Шупа

Ціхановіч: Ці не запрашалі ў Менск самога аўтара?

Студзінская: Запрашалі аўтара, ён абяцаў прыехаць. Дарэчы, раней ён быў ва Ўроцлаве, дзе атрымаў вельмі прэстыжную прэмію “Angelus”... Але ў яго цяпер вельмі складаная сямейная сытуацыя. Сказаў, што больш чым на дзень ня можа вырвацца з дому, дзякаваў і вітаў беларускага чытача. Беларусь, як ён сказаў, ёсьць мяжа Асманскай імпэрыі, паўночная частка. Ергавіч вельмі хацеў прыехаць і спадзяецца, што ўсё ж даедзе.

Ціхановіч: Якая першая рэакцыя чытачоў? Як ацанілі пераклад Сяргея Шупы на прэзэнтацыі?

Студзінская: На прэзэнтацыі цяпер — музычная частка. Пачалі сьпяваць песьні, якія натхнілі аўтара на гэтую кнігу. Адбываецца дыскусія. Часам прэзэнтацыя нагадвае спрэчкі лінгвістаў. Напрыклад, высьвятлялі, да якой літаратуры аднесьці Ергавіча, бо ў Босьніі гавораць на харвацкай, сэрбскай і басьнійскай мовах, у Харватыі на чатырох узаемна незразумелых дыялектах. Урэшце усё ж пераклад з басьнійскай. Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч раіў, як трэба чытаць гэтую кнігу — абавязкова перад сном па адной навэле, як таблеткі на ноч.

«Іншала, Мадона, іншала» — гэта зборнік апавяданьняў, у якіх мяшаюцца Захад і Усход, учора і сёньня, хрысьціяне і мусульмане, Асманская і Габсбурская імпэрыі, старая і новая Югаславія, харваты, басьнійцы, сэрбы, чорныя, белыя... Адзінай канстантай застаецца Босьнія. Гэтая кніга напісана не словамі, а тугою і любоўю».




Пра аўтара



Пісьменьнік і публіцыст Міленка Ергавіч лічыцца на сёньня адным з найлепшых басьнійска-харвацкіх пісьменьнікаў. Ён нарадзіўся ў 1966 годзе ў Сараеве. Пачынаў як паэт, і яго дэбютны зборнік паэзіі быў ня толькі заўважаны публікай, але і адзначаны некалькімі літаратурнымі прэміямі. Яго першы зборнік апавяданьняў пра жыцьцё падчас вайны ў Босьніі «Сараеўскае Мальбара» (1994) прынёс яму сусьветную славу. Гэта кніга ў перакладзе Сяргея Шупы друкавалася ў «балканскім» нумары часопіса «ARCHE». Творы Міленкі Ергавіча перакладзены на больш чым 20 моваў сьвету.

Аўтар пра кнігу


Усе апавяданьні ў гэтай кнізе ўзьніклі на аснове народных песень з Босьніі або Далмацыі, якія я слухаў або проста чуў мімаходзь і пад якія я рос, сталеў, жыў. <...>
Бальшыня як лірычных, так і эпічных басьнійскіх і далмацкіх песень маюць апавядальны характар. У іх або экспліцытна расказваецца нейкая гісторыя, або пра тую гісторыю можна здагадвацца. Я шмат гадоў уяўляў сабе, якая гісторыя, якое вялікае здарэньне, прыватныя чалавечыя пакуты, які лёс або які важны момант у жыцьці чалавека стаіць за кожнай асобнай песьняй.


Госьці прэзэнтацыі


Прафэсар, перакладчык з паўднёваславянскіх моў Іван Чарота
Прафэсар, перакладчык з паўднёваславянскіх моў Іван Чарота

Выдавец Зьміцер Колас
Выдавец Зьміцер Колас
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG