Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акт вандалізму ў Горадні


Невядомыя аблілі фарбаю памятны знак на ўваходзе ў колішняе габрэйскае гета.

Пра гэта ў нядзелю раніцай у сваім фэйсбуку паведаміў палітык і журналіст Мікола Маркевіч:

«Сёньня зранку ўбачыў абліты карычневаю фарбай памятны знак на ўваходзе ў габрэйскае гета. Дажыліся... Нават тады, калі ў Горадні (праўдападобна, пад апекаю нейкіх сілавых структураў) шчыравалі фашысты з РНЕ, падобнага не было. Кажучы шчыра, не прыпамінаю нават у сівой мінуўшчыне такіх праяваў антысэмітызму. Горадня заўсёды была горадам талерантным. Цяпер, калі поле грамадзкай актыўнасьці выпалена нібыта напалмам, зь нейкіх невядомых нораў і куткоў вылазяць мутанты ды вычварэнцы. Сьвятое месца, як кажуць, пустым не бывае...»

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG