Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўсянка больш карысная за гародніну


Чым больш у вашым рацыёне цэльназерневых харчоў — тым даўжэй вы пражывяце, сьцьвярджаюць навукоўцы з ЗША.

Ежа, багатая харчовымі валокнамі, зьніжае рызыку сьмерці ад хваробаў сэрца, сардэчна-сасудзістай сыстэмы і іншых захворваньняў на 22%. Акрамя гэтага, па словах навукоўцаў з Нацыянальнага інстытуту вывучэньня рака, прадукты з высокім утрыманьнем клятчаткі абараняюць ад рака, дыябэту і атлусьценьня.

Да найбольш карысных прадуктаў яны адносяць кашы (грачаная, аўсяная, прасяная, ячная, з неачышчанага рысу), хлеб з вотруб’ем, прарошчанае збожжа.

Спэцыялісты правялі дасьледаваньне з удзелам 388 122 мужчын і жанчын, якіх прасілі запоўніць анкеты з пытаньнямі аб іх дыеце. У сярэднім мужчыны спажывалі 13-29 грамаў харчовых валокнаў у дзень, а жанчыны — 11-26 грамаў. За 9 гадоў дасьледаваньня 20 126 мужчын і 11 339 жанчын памерла.

Супаставіўшы атрыманыя дадзеныя, дасьледчыкі пераканаліся: у тых людзей, якія елі грубавалакністую ежу ў найбольшых колькасьцях, рызыка сьмерці зьніжалася на 22% у параўнаньні з тымі, хто пагарджаў гэтымі прадуктамі. Пры гэтым рызыка разьвіцьця хваробаў сэрца і дыхальных шляхоў зьніжалася на 24-56% у мужчын і 34-59% у жанчын.

Клятчатка — харчовыя валокны — і паляпшае працу кішэчніка; дапамагае зьнізіць узровень халестэрыну, цукру і артэрыяльны ціск. Акрамя таго, прадукты, багатыя клятчаткай, нармалізуюць вагу і зьніжаюць узровень запаленьня ў арганізьме.

Хоць больш за ўсё харчовых валокнаў зьмяшчаецца ў сырой гародніне і зеляніне, у дадзеным дасьледаваньні зьніжэньне рызыкі сьмерці аказалася зьвязаным са спажываньнем круп, а не садавіны і гародніны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG