Выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі без перабольшваньня можна назваць найважнейшай падзеяй бліжэйшага часу. Асабліва ў сытуацыі, калі рэйтынгі абодвух прэтэндэнтаў практычна зраўняліся. З гэтай нагоды наш карэспандэнт зьвярнуўся да некалькіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з пытаньнямі: «Ці лічыце вы сыстэму амэрыканскіх выбараў справядлівай? І за каго б вы асабіста прагаласавалі, калі б удзельнічалі ў выбарах?»
Мікалай Самасейка ў новым складзе Палаты прадстаўнікоў ачольвае камісію па міжнародных справах:
«Сыстэма амэрыканскіх выбараў не вытрымлівае ніякай крытыкі нават у параўнаньні зь беларускай, якую ўвесь час крытыкуюць. Напрыклад, крытыкуюць датэрміновае галасаваньне ў Беларусі. А ў Амэрыцы яно скрозь. Там нават можна галасаваць па пошце. А хто прыслаў поштай? Хіба гэта можна праверыць?
Там ёсьць шмат нюансаў, якія могуць уплываць на агульныя вынікі выбараў. А што тычыцца міжнародных назіральнікаў, то пагроза ім з боку пракурора Тэхасу больш чым красамоўная».
Спадар Самасейка не сказаў, каму ён больш сымпатызуе на гэтых выбарах:
«Ад адказу на гэта пытаньне я ўстрымаюся. Для таго каб зрабіць правільны выбар, усё ж трэба знаходзіцца ў гэтым грамадзтве, а ня толькі карыстацца інфармацыяй, якая, магчыма, дазаваная і даходзіць да нас ня ў поўным аб’ёме праз мэдыі».
Для прызэра Алімпійскіх гульняў Вадзіма Дзевятоўскага абраньне ў Палату прадстаўнікоў — дэбютнае. Ён намесьнік старшыні камісіі па ахове здароўя, фізычнай культуры і спорту, сямейнай і моладзевай палітыцы:
«Цяжка меркаваць пра такую важную падзею, як выбары, калі ты не жывеш у гэтай краіне. Калі ты ня ведаеш настрою выбарцаў, ня ведаеш дасканала выбарчую сыстэму, наколькі яна аб’ектыўная і справядлівая. Са СМІ, вядома, даходзяць некаторыя выказваньні, думкі. Але я, як чалавек ад спорту, прывык верыць вынікам. Кінуў молат — пабачыў вынік. Іншымі словамі, калі б я быў жыхаром ЗША, то я б мог выказаць свае думкі».
Што тычыцца адказу на другое пытаньне, то зь яго вынікае, што дэпутату Дзевятоўскаму больш сымпатычны цяперашні прэзыдэнт Амэрыкі:
«Я — прыхільнік стабільнасьці. І тут выказваньні на адрас Расеі кандыдата-рэспубліканца Ромні, якія ўсе маглі пачуць, насьцярожваюць. Я за тое, каб быў мір ва ўсім сьвеце. Канфлікт нікому не патрэбны. І таму я аддаў бы перавагу больш-менш стабільным дачыненьням, якія цяпер існуюць паміж ЗША і Расеяй».
Для дэпутаткі Валянціны Лявоненкі цяперашняя кадэнцыя ў Палаце прадстаўнікоў — другая запар. Яна кажа, што ёй бліжэйшая выбарчая сыстэма, пры якой кіраўніка дзяржавы абірае ўвесь народ:
«Ужо многія крытыкуюць сыстэму абраньня прэзыдэнта ЗША. Яна не зусім адэкватная тым дэмакратычным нормам, якімі жыве Эўропа. Тут кіраўнікі краін абіраюцца непасрэдна грамадзянамі гэтых краін наўпрост, без усялякіх пасярэднікаў. І мне падаецца, што вось гэтая сыстэма — дэмакратычная і справядлівая, тут кожны грамадзянін ідзе да скрыні і сам аддае голас за таго ці іншага кандыдата. Гэта я лічу найбольш справядлівым».
Спадарыня Лявоненка кажа, што яна б не галасавала ні за Абаму, ні за Ромні:
«Я б абірала іншых прадстаўнікоў, якім я даверыла б кіраўніцтва краінай. Таму што мае каштоўнасныя памкненьні адрозьніваюцца ад поглядаў і аднаго, і другога прэтэндэнта. Я ў прынцыпе лічу, што калі грошы зьяўляюцца меркай чалавечай годнасьці і рэгулятарам грамадзкіх адносін, гэта — няправільна. Асоба павінна быць на першым месцы. Тым больш калі гэтая асоба ўвасабляе сабою сымбаль нацыі».

Асоба павінна быць на першым месцы. Тым больш калі гэтая асоба ўвасабляе сабою сымбаль нацыі