Іванішвілі патлумачыў у пятніцу журналістам, што ўрад Грузіі ня ў стане ўтрымліваць прэзыдэнцкую рэзыдэнцыю. Паводле прэм’ера, штогод з бюджэту выплачваецца 500 тысяч даляраў толькі на рахункі за электрычнасьць. Ва ўмовах такой колькасьці ўцекачоў і бедных асобаў амаральна прэзыдэнту жыць у такім палацы, — падкрэсьліў прэм’ер-міністар. Ён прапанаваў Саакашвілі для працы заняць цэлы паверх у будынку Дзяржаўнай канцылярыі.
МІхаіл Саакашвілі адмовіўся пакідаць рэзыдэнцыю. «Прэзыдэнцкі палац зьяўляецца прэзыдэнцкім палацам, а не прыватнай уласнасьцю грамадзяніна Саакашвілі. Гэты будынак прызначаны для працы прэзыдэнта», — заявіла прэсавая сакратарка кіраўніка дзяржавы Манана Манджгаладзэ.
Кааліцыя «Грузінская мара» на чале з Бідзінам Іванішвілі перамагла на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах партыю «Аб’яднаны нацыянальны рух» Міхаіла Саакашвілі і сфармавала ўрад.