Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За сакрэтны газ на Дуброўцы будуць судзіць?


З залі ня Дуброўцы выносяць ахвяраў газавай атакі. Архіўнае фота
З залі ня Дуброўцы выносяць ахвяраў газавай атакі. Архіўнае фота

Суд у Маскве: адмова ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў сувязі з апэрацыяй на Дуброўцы зьяўляецца незаконнай.

Лефортаўскі суд Масквы прыняў пастанову аб незаконнасьці адмовы ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да кіраўнікоў спэцапэрацыі ў тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў 2002 годзе. Як паведамляе Інтэрфакс, суд задаволіў скаргу прадстаўніка пацярпелых адваката Ігара Трунова, які абскардзіў рашэньне сьледчых. У звароце Трунова ў суд гаварылася аб адсутнасьці аргумэнтаў з боку сьледчых аб прычынах, паводле якіх было адмоўлена ва ўзбуджэньні справы.

Падчас спэцапэрацыі па вызваленьні закладнікаў загінулі 125 чалавек, якія знаходзіліся ў руках тэрарыстаў. Пяцёра былі забітыя самімі тэрарыстамі ў дні супрацьстаяньня ў тэатральным цэнтры. Сваякі загінулых лічаць, што прычынай сьмерці людзей стаў газ, які выкарыстоўваўся спэцназам. Спэцслужбы да гэтага часу адмаўляюцца раскрыць склад ужытага тады газу.

Як заявіў Труноў, формула газу не прыводзіцца ні ў адным дакумэнце, зьвязаным са справай «Норд-Осту». У часе разгляду скаргі ён настойваў на тым, што падставай для ўзбуджэньня справы служыць рашэньне Эўрапейскага суду ў правах чалавека. ЭСПЧ прыйшоў да высновы аб тым, што газ, ужыты ў рамках спэцапэрацыі, стаў фатальным для аслабелых людзей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG