НАДВОР’Е
У Беларусі сонечна, тэмпэратура да плюс 5.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, у дзяржаўным літаратурна-мастацкім музэі імя Якуба Коласа адбудзецца адкрыцьцё «Каласавінаў» і круглы стол у справе папулярызацыі творчасьці паэта. Пачатак аб 11-й.
Беларускія Дзяды ў Вільні пачнуцца ў 11:00 ўшанаваньнем памяці паўстанцаў 1863 году ля крыжа-манумэнта на Лукішках, а потым пройдзе талака на старажытных могілках Росы.
Беларуская грамада Бэльгіі зьбярэцца ў Антвэрпэне на Вялікую Паніхіду ў капліцы пры царкве Сьвятога Сэрца ў 11.30. Памінальная імпрэза працягнецца ў Лювэне, на магіле кампазытара Міколы Равенскага.
У Цэнтральным судзе Менску працяг працэсу над мастаком Міхаілам Гуліным і трыма валянтэрамі, якія ўдзельнічалі ў праекце Going Public. Пачатак у 14.20.
Менск, у клюбе «Графіці» граюць Аляксандр Памідораў і каралі беларускага року-2011. Пачатак а 19.00.
Ад 1 лістапада ў Беларусі падвышаюцца цэны на цыгарэты.
Тырана, візыт дзяржсакратара ЗША Гілары Клінтан у Альбанію.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1911 — аэраплян упершыню ў гісторыі скінуў бомбу з паветра, у вайне італьянцаў з туркамі.
1937 — у Курапатах карнікі НКВД расстралялі 11 сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
ЁСЬЦЬ НАГОДА
1 лістапада — Сусьветны дзень вэгана, то бок вельмі строгага вэгетарыянца.
У гэты дзень нарадзіліся
1868 — аўстрыйскі пісьменьнік Герман Брох.
1911 — француск пісьменьнік і гісторык Анры Труая.
1912 — Янка Золак, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША.
1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзеяч у замежжы.
1933 — беларускі пісьменьнік Вячаслаў Адамчык.
У гэты дзень памерлі
1888 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.
1893 — польскі мастак Ян Матэйка.
1971 — савецкі рэжысэр і сцэнарыст Міхаіл Ром.
1972 — амэрыканскі паэт Эзра Паўнд.
1984 — беларускі мастак Пётра Сергіевіч.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Адно мы добра ведаем:
Хоць вечна мы блукаемся,
А ўсё ж такі хоць некалі,
А праўды дапытаемся.
Якуб Колас
ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ
Палітычныя ўцекачы адказваюць на заклік вяртацца
Халіп — Лукашэнку: «Дакажыце, што вы не баіцеся»