Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі «Сэндзі» ў ЗША і Канадзе сталі ўжо 16 чалавек


На паўночным усходзе ЗША і ў Канадзе ахвярамі магутнага шторму «Сэндзі» сталі ўжо 16 чалавек, паведамляюць заходнія тэлеканалы і інфармагенцтвы.




Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ў штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі сытуацыя ацэньваецца як «маштабная катастрофа» — гэтая ацэнка прадугледжвае, што пацярпелыя могуць разьлічваць на фінансавую дапамогу дзяржавы.

Каля 6 мільёнаў чалавек у 7-мі штатах ЗША застаюцца без электрычнасьці. У штаце Нью-Джэрсі пад пагрозай затапленьня апынулася атамная электрастанцыя. Як паведаміў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг, з-за абрыву ліній электраперадач у горадзе і ваколіцах адзначана мноства пажараў, у асноўным невялікіх.

Дзясяткі тысяч людзей былі эвакуаваныя або добраахвотна пакінулі небясьпечныя раёны. Раней на выспах Карыбскага мора ў выніку шторму «Сэндзі», які меў тады сілу урагану, загінулі каля 60 чалавек.


ЗША: Ахвярамі «Сэндзі» сталі як меней 16 чалавек
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG