Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ацэнка ўкраінскіх выбараў: такая ж, як і беларускіх


Экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая адбывае сямігадовы турэмны тэрмін, абвясьціла галадоўку — на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў парлямэнцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў яе адвакат Сяргей Уласенка.

Міжнародныя назіральнікі выступілі з рэзкай крытыкай парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі ўчора ва Ўкраіне.

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЭ Вальбурга Габсбург Дуглас заявіла, што выбары «павярнулі назад» дэмакратычны працэс ва Ўкраіне. Яна абвінаваціла ўлады ў выкарыстаньні адміністрацыйнага рэсурсу, у заангажаваным асьвятленьні ў СМІ перадвыбарнай барацьбы, а таксама ў недастатковай фінансавай празрыстасьці.

Назіральнікі ад АБСЭ і ПАРЭ выказалі шкадаваньне ў сувязі з тым, што лідэры ўкраінскай апазыцыі — Юлія Цімашэнка і Юры Луцэнка — былі пасаджаныя ў турму і не змаглі ўдзельнічаць у выбарах.

Кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД раней назваў выбары ва Ўкраіне свабоднымі і дэмакратычнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG