Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хапун» напярэдадні Дзядоў


Раман Васільеў
Раман Васільеў

Учора ў Мёрах былі затрыманыя маладафронтаўцы Раман Васільеў і Зьміцер Крамянецкі, паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.

У часе вяртаньня зь вясельля маладафронтаўца Мікалая Дземідзенкі машыну, у якой ехаў у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе зь Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вясельле, затрымалі і маладафронтаўца Зьмітра Крамянецкага. На абодвух хлопцаў склалі пратаколы паводле арт.17.1 КпАП — быццам бы за лаянку матам. Суд адбудзецца ў панядзелак у Мёрах.

Такім чынам адбылося чарговае прэвэнтыўнае затрыманьне актывістаў перад традыцыйнай акцыяй «Дзяды», якая праходзіць сёньня.

Раман Васільеў цягам 2012 году правёў у арышце агулам 107 сутак, нагадвае сайт Маладога Фронту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG