Максім Караткоў-Гуляеў, адвакат аднаго зь фігурантаў у справе аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня сёлета, затрыманы беларускімі спэцслужбамі ў Менску. Пра гэта паведамляюць калегі адваката.
Паводле Аляксандра Васільева, калегі Караткова-Гуляева, той паведаміў яму пра сваё затрыманьне ў тэлефоннай размове.
«Ён сказаў мне наступнае: што ён знаходзіцца ў Менску і што яго затрымліваюць службы бясьпекі Беларусі. Усё, на гэтым сувязь перарвалася», – распавёў Васільеў парталу Gazeta.Ru.
«Ён сказаў, што ў яго з сабой, як я зразумеў, $ 500 тыс., ці што», – дадаў Васільеў.
Максім Караткоў-Гуляеў прадстаўляе інтарэсы Рыхарда Собалева, аднаго зь фігурантаў «балотнай справы». На гэтым тыдні ён паведамляў, што ў яго кватэры прайшоў ператрус, падчас якога паліцыя канфіскавала дасье на Собалева і буйную суму грошай. Пры гэтым ён заявіў, што сам выклікаў паліцыю, каб паведаміць аб нейкім правапарушэньні. У маскоўскай управе МУС сказалі, што паліцыянты знайшлі дома ў Караткова-Гуляева муляж гранаты і адвезьлі яго ў АУС для тлумачэньняў.