Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмія Эўрапарлямэнту прысуджаная іранцам

абноўлена

Сёньня на сэсіі ў Страсбуры Эўрапейскі парлямэнт абмяркоўвае парлямэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі. Па выніках дыскусіі плянуецца прыняць рэзалюцыю.

Сёньня ж Эўрапарлямэнт назваў ляўрэатаў прэміі імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». Прэміяй уганараваныя іранскія адвакат Насрын Сатудэх і рэжысэр Джафар Панахі, якія знаходзяцца за кратамі ў сваёй краіне.

Пераможца атрымае € 50,000 і будзе запрошаны на цырымонію ўзнагароджаньня 12 сьнежня сёлета ў Страсбуры.

Сярод кандыдатаў на прэмію быў і беларускі праваабаронца палітвязень Алесь Бяляцкі.

Рашэньне пра ляўрэатаў было прынятае на сумесным пасяджэньні камітэтаў Эўрапарлямэнту ў справах разьвіцьця і ў замежных справах.

Старшыня падкамітэту Эўрапарлямэнту ў правах чалавека Барбара Лохбілер пасьля галасаваньня фінальнага сьпісу кандыдатаў заявіла:

– Мы выбралі вельмі добрых кандыдатаў, зь якіх у сьпісе цяпер засталіся тры катэгорыі прэтэндэнтаў. Гэта спадар Алесь Бяляцкі з Беларусі. У нас таксама два кандыдаты з Ірану – спадар Джафар Панахі і спадарыня Насрын Сатудэх. І гурт Pussy Riot з Расеі. Мяркую, што ў нас добры выбар з трох кандыдатур, і цяпер мы будзем вырашаць, хто зь іх заслужыў прэмію імя Сахарава. Але і сам факт намінацыі – гэта добрая падтрымка іх ролі ў барацьбе за свабоду думкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG