Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін лічыць, што ня трэба сьпяшацца з адзінай валютай


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 25 кастрычніка заявіў, што на адзінай эканамічнай прасторы паміж Расеяй, Казахстанам і Беларусьсю спачатку патрэбна мець агульныя падыходы ў эканамічнай і фінансавай палітыцы. І толькі пасьля гэтага можна пераходзіць да ўвядзеньня адзінай валюты.

Пра гэта кіраўнік Расеі сказаў у дыскусійным клюбе «Валдай», паведамляе РІА «Новости»:

«Мы павінны дамагчыся таго, каб аднолькава разумеліся макраэканамічная і фінансавая палітыка, патрэбна выпрацаваць адзіныя падыходы да асноўных фактараў разьвіцьця эканомікі, якія будуць строга кантралявацца. І толькі пасьля пераходзіць да нейкіх формаў адзінай валюты» — сказаў Пуцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG