25 кастрычніка споўнілася 9 гадоў з дня арышту кіраўніка расейскай нафтавай кампаніі «ЮКАС» Міхаіла Хадаркоўскага. Аб працэсе над ім у інтэрвію Радыё Свабода кажа яго адвакат Вадзім Клюўгант.
– 9 гадоў, як Хадаркоўскі знаходзіцца ў зьняволеньні. Як ён перажывае гэтую дату, у якім ён настроі?
– Ён ужо даўно не арыентуецца на нейкія там сакральныя даты. Наогул, наколькі я ведаю, ён ня вельмі кідкі на ўсе гэтыя сымбалі, а ўжо цяпер, у цяперашніх умовах, тым больш. Таму на яго настрой гэта не ўплывае. Але само па сабе тое, што ўжо прайшло 9 гадоў, прымушае задумацца. Гэта тэрмін, які проста зашкальвае за ўсе верагодныя й неверагодныя межы, нават калі вывесьці за рамкі тое, што наогул гэта ўсё ад пачатку да канца фальшыўка. Вядома, па-чалавечы немагчыма не хвалявацца, і Міхаілу Хадаркоўскаму ў тым ліку. Яго трывогі, вядома, перш за ўсё зьвязаныя зь яго блізкімі, якіх ён столькі гадоў ня бачыць, зь якімі ён разьяднаны. Сам ён чалавек вельмі моцны, а вось за сваіх блізкіх, за бацькоў, за дзяцей, за ўнучку, якая нарадзілася, і ён яе ня бачыў яшчэ ні разу...
– Ці ў вас ёсьць нейкія думкі пра тое, калі Хадаркоўскі можа выйсьці на волю?
– Я не прадказальнік і не варажбіт, таму мой адказ банальна просты: як толькі ў яго справе пачне працаваць закон, ён будзе на волі. Да таго часу, пакуль гэта расправа, дзе дзейнічае не закон, а нейкія іншыя матывы пры прыняцьці рашэньняў, усё цалкам непрадказальна. Няма абсалютна ніякіх падстаў – ня тое што законных, а блізкіх да законных, – для таго, каб ён знаходзіўся там, дзе ён знаходзіцца. Гэта злачынная расправа, яшчэ раз паўтараю.
– Уладзімер Пуцін нядаўна заявіў аб тым, што гатовы быў бы памілаваць Хадаркоўскага, калі той напіша прашэньне аб памілаваньні. Вы бачыце нейкія пэрспэктывы такога разьвіцьця падзей?
– Дазвольце мне вас паправіць. Уладзімер Пуцін, калі ўважліва паглядзець, што ён сказаў, заявіў, што ён гатовы быў бы разгледзець хадайніцтва, калі такое хадайніцтва аб памілаваньні будзе пададзенае. Гэта, як мы з вамі разумеем, у адценьнях расейскай мовы зусім ня тое, што вы сказалі. Разгледзець можна па-рознаму, і я думаю, што не выпадкова такая фармулёўка абраная была – менавіта тая, якая была вымаўленая, а ня тая, якую людзі з уласьцівым ім аптымізмам і жаданьнем пачуць нейкую надзею пачулі ў гэтых словах.
Гэта вельмі хітра і ні на якім законе не заснавана. І той жа Пуцін мілаваў без усялякіх хадайніцтваў, і Мядзьведзеў мілаваў без хадайніцтваў, і паралельна яны кажуць, калі гэта тычыцца Хадаркоўскага, што без хадайніцтва нічога ня могуць зрабіць. Ужо шмат разоў гэта ўсё абмяркоўвалася, тут няма нічога новага. Значыць, калі б у прэзыдэнта Расеі, як бы ён ні называўся па імені і па прозьвішчы, было жаданьне ажыцьцявіць сваё канстытуцыйнае паўнамоцтва па памілаваньні любога асуджанага на тэрыторыі краіны, незалежна ад любых іншых крытэрыяў і ўмоў, гэта б ужо даўно і шмат разоў можна было зрабіць.
Але гэтага не адбываецца, адбываюцца толькі размовы, якія нагадваюць такое гарэзьлівае словаблудзтва і, паводле расейскай прымаўкі, «навядзеньне ценю на пляцень». А вырашыць, зьвяртацца з такім хадайніцтвам ці не зьвяртацца, можа толькі адзін чалавек – сам той чалавек, якога гэтага тычыцца. Ніхто іншы за яго гэтага рашэньня прыняць ня можа.
Але я яшчэ раз паўтаруся, што патрабаваньне хадайніцтва само па сабе на законе не заснаванае. Працэдура, зацьверджаная тым жа Пуціным яшчэ ў папярэднія яго прэзыдэнцкія тэрміны, дзе адпраўной кропкай зьяўляецца такое хадайніцтва, неканстытуцыйная. Пра гэта існуе ўжо маса экспэртных меркаваньняў найбольш аўтарытэтных правазнаўцаў, і для сумленнай дыскусіі тут няма ніякага прадмету.
– Ці аказвае палітычнае становішча ў Расеі нейкі ўплыў на лёс Міхаіла Хадаркоўскага?
– Безумоўна. Калі агульнапрызнаным зьяўляецца той факт, што ён асуджаны паводле палітычных матываў і знаходзіцца такі доўгі тэрмін у зьняволеньні, зыходзячы з палітычных і карупцыйных матываў, то зразумела, што палітычная сытуацыя ня можа не аказваць уплыву на яго лёс і на лёс гэтай справы. Такую сувязь адмаўляць немагчыма.
Іншая справа, што гэтая сувязь таксама, так скажам, не аднамерная, і далёка не заўсёды, на жаль, рашэньні і дзеяньні нашай расейскай улады прадыктаваныя нават палітычным прагматызмам. Хоць палітыкам, па ідэі, прагматызм павінен быць уласьцівы. Але тут, на жаль, занадта шмат усяго намяшана, і простай узаемасувязі таксама прасачыць нельга.
Міхаілу Хадаркоўскаму прыпісваецца значна больш палітычных амбіцый, крокаў і дзеяньняў у мінулым і намераў у будучыні, чым яму гэта ўласьціва. Таму, так, сувязь ёсьць, але яна вельмі шматмерная. Ясна адно, што легітымацыя ўлады ў Расеі – а ў цяперашніх умовах гэта азначае зьмену ўлады, – вядома, павінна будзе садзейнічаць і справядліваму, і законнаму вырашэньню пытаньня, зьвязанага са зьняволеньнем і асуджэньнем Міхаіла Хадаркоўскага. Гэта цалкам відавочна.
Міхаіл Хадаркоўскі – саўладальнік і кіраўнік нафтавай кампаніі «ЮКАС». Арыштаваны ў 2003 годзе. На момант арышту быў адным з найбагацейшых людзей у сьвеце і фінансаваў расейскія апазыцыйныя партыі. У 2005 годзе быў прызнаны расейскім судом вінаватым у махлярстве і іншых злачынствах. Кампанія «ЮКАС» падвергнулася працэдуры банкруцтва. Сам Хадаркоўскі заявіў пра палітычныя матывы свайго перасьледу.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прысвоіла Хадаркоўскаму статус «вязьня сумленьня». Эўрапейскі суд у правах чалавека ў сваім рашэньні, вынесеным ў 2011 годзе, угледзеў працэдурныя парушэньні пры арышце, папярэднім затрыманьні і разглядзе апэляцый Хадаркоўскага.