Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргетычныя напоі: трымайцеся за сэрца


Высокае ўтрыманьне кафэіну ў энэргетычных напоях робіць іх патэнцыйна небясьпечнымі для падлеткаў і нават дарослых, піша New York Times.

Палова чайнай лыжкі напою Mio, які прадае кампанія Kraft Food, утрымлівае 60 міліграмаў кафэіну, а адна бутэлька адпавядае 18 кубачкам кавы. Гэта дастаткова, каб паслаць падлетка ці нават дарослага ў шпіталь. У ЗША маці 14 -гадовай дзяўчынкі падала судовы пазоў супраць вытворцы напою Monster Energy — яе дачка памерла летась ад сардэчнай арытміі пасьля таго, як на працягу сутак выпіла дзьве вялікія бляшанкі гэтага энэргетычнага напою.

Многія краіны пачалі спробы рэгуляваць продаж энэргетычных напояў якраз з-за рызыкі празьмернага ўжываньня кафэіну. Канада плянуе да канца году ўвесьці абмежаваньні кафэіну ў напоях Monster Energy, Red Bull і Rockstar. Іншыя абмежавальныя меры, уключна з падвышэньнем падатку, разглядаюць Мэксыка, Францыі і Індыя.

Прадстаўнік амэрыканскай харчова-фармацэўтычнай інспэкцыі (FDA, Food and Drug Administration) адзначае, што пакуль «энэргетычныя напоі» не палягаюць ніякаму рэгуляваньню, бо гэта ўласна «маркетынгавы тэрмін». Акрамя таго вытворцы могуць маскаваць узровень кафэіну, напісаўшы ўскладзе інгрэдыентаў нешта накшталт «сумесь энэргіі».

Энэргетычныя напоі апошнім часам зазнаюць бум продажу, асабліва прыцягваючы сваім афармленьнем і рэклямай маладых людзей. New York Times таксама адзначае, што дзесьці паўлітровая бляшанка энэргетычнага напою прадаецца ў сярэднім за $2.99, у той час як парашкі без рэцэпту NoDoz, што ўтрымліваюць такую ж колькасьць кафэіну, каштуюць 30 цэнтаў за таблетку. Газэта адзначае, што дарослыя могуць бясьпечна ўжываць 400 ці крыху больш міліграмаў кафэіну за дзень, аднак для падлеткаў падвышанае ўжываньне кафэіну можа быць небясьпечным. Так, вялікая бляшанка Monster Energy (700 мл) утрымлівае 240 мг кафэіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG