Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памяць паўстанцаў ушануюць у Сьвіслачы


Ушанаваньне Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы ў 2010 годзе
Ушанаваньне Кастуся Каліноўскага ў Сьвіслачы ў 2010 годзе

У Сьвіслачы на Гарадзеншчыне 27 кастрычніка грамадзкасьць ушануе памяць паўстанцаў 1863 году.

Штогод у апошні тыдзень кастрычніка людзі з усёй Беларусі, якім дарагія ідэалы паўстаньня 1863 году, зьяжджаюцца ў Сьвіслач, каб ускласьці кветкі на магілу Віктара Каліноўскага, да помніка Кастусю Каліноўскаму, Рамуальду Траўгуту, а таксама наведаць Якушоўку, дзе нарадзіліся браты Каліноўскія.

Традыцыйна такое ўшанаваньне сканчаецца сьвяточным канцэртам беларускіх бардаў, які арганізатары плянуюць і сёлета.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG