Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Круглы стол» апазыцыі: Беларусь – Бірма


Сёньня ў Празе – трэці дзень Форуму-2000. Гэта першая канфэрэнцыя без удзелу Вацлава Гаўла, які быў заснавальнікам Форуму. Сёлетняя сустрэча прысьвечаная узаемадачыненьням паміж мэдыямі і палітыкай.

Прадстаўнікі Беларусі ўзялі ўдзел у дзьвюх дыскусіях, прысьвечаных праблемным краінам. Дзень пачаўся з выступу Мадлен Олбрайт. Кіраўнік Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч казаў пра Алеся Бяляцкага, а таксама пра парушэньне права на свабодны доступ да інфармацыі для журналістаў і мэдыяў.

Наступная дыскусія называлася «Ці верым мы мэдыям». Выступалі былая прэм'ерка Славаччыны Івэта Радзічава, прэзыдэнт Цэнтральнаэўрапейскага мэдыя-прадстаўніцтва Адрыян Царбу і польскі журналіст Аляксандар Качароўскі. Гутарка вялася пра тое, якім чынам можна супрацьстаяць «бульварызацыі» СМІ ў дэмакратычных грамадзтвах, а таксама саветызацыі мэдыяў на прыкладзе сучаснай Беларусі.

Заўтра на канфэрэнцыі – «круглы стол». Упершыню ў гісторыі сустрэнуцца прадстаўнікі бірманскай і беларускай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG