Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопісу Newsweek больш ня будзе


Newsweek, вядомы амэрыканскі часопіс з 80-гадовай гісторыяй, мае намер з наступнага году поўнасьцю перайсьці ў онлайн-рэжым.

Галоўны рэдактар выданьня Ціна Браўн паведаміла сёньня, што апошні друкаваны нумар Newsweek зьявіцца 31 сьнежня гэтага году.

Па словах Браўн, чакаецца скарачэньне штату супрацоўнікаў, аднак пакуль дакладна ня вызначана, наколькі маштабным яно будзе.

Як стала вядома Радыё Свабода, новая вэрсія выданьня атрымае назву Newsweek Global. Доступ да яго будзе платны па падпісцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG