Заяўляецца, што дзейнасьць падобных офісаў, якія неўзабаве адчыняцца ў двух дзясятках гарадоў па ўсёй Беларусі, будзе скіраваная на вырашэньне сацыяльных праблемаў насельніцтва, а таксама на тое, каб «дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пашкадавалі, што імі сталі».
У Магілёве грамадзянская кампанія «Гавары праўду» падтрымлівала двух кандыдатаў на дэпутацтва Палаты прадстаўнікоў — Аксану Закрэўскую і Леаніда Падбярэцкага. Яны ды сябры іхніх ініцыятыўных груп і сталі тымі, хто пачаў працаваць у новаадчыненым офісе дэпутата Грамадзянскай дамовы.
Аксана Закрэўская: «Паводле тых абяцаньняў, якія я давала людзям, і паводле той падтрымкі, якую яны мне аказалі, прагаласаваўшы за мяне, я лічу сябе дэпутатам „Грамадзянскай дамовы“. І хачу паказаць магчымасьці альтэрнатыўнай працы. Самі, зразумела, мы ня пойдзем асьвятленьне на вуліцы ці дзіркі заштукоўваць. Гэта павінна рабіць тая ўлада, якая тут ёсьць на месцах — гэта іх праца. Мая задача — прымушаць іх да выкананьня сваіх абавязкаў».
Леанід Падбярэцкі зазначае, што дэпутаты і чыноўнікі часта не даводзяць праблемы, зь якімі зьвяртаюцца да іх людзі, да поўнага вырашэньня. Абмяжоўваюцца адпіскамі, што пытаньне вырашана. Самі ж людзі стамляюцца без падтрымкі адстойваць свае правы, зазначае Леанід Падбярэцкі.
«Трэба пастаянна тлумачыць людзям, што гэты офіс адчынены для іх — для абароны іхніх інтарэсаў. Гэта як грамадзкая прыёмная. Гэта адзін з тых момантаў, пра якія будуць гаварыць, што рух „Гавары праўду“ сапраўды дапамагае людзям. Гэта, зразумела, добрая справа для ўсіх, асабліва для пакрыўджаных — пакрыўджаных уладай».
З тымі, хто зьвернецца ў офіс, будзе падпісвацца дамова. Яна так і называецца — Грамадзянская дамова.
Аксана Закрэўская: «На іх жа таксама ўскладаецца нейкая адказнасьць, каб яны таксама былі зацікаўленыя ў вырашэньні сваіх праблемаў — не заставаліся ўбаку. Ня проста прыйшоў, расказаў, паскардзіўся — і ўсё».
Паводле спадарыні Закрэўскай, пакуль ніводнай дамовы не падпісана. Зь яе словаў, падпісаць дамову гатовыя некалькі дзясяткаў магілёўцаў.
Па ўсёй Беларусі на першым этапе будзе адкрыта васямнаццаць такіх офісаў. Паводле аднаго з кіраўнікоў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргея Вазьняка, першы адкрыўся ў Віцебску. Адным з асноўных відаў дзейнасьці офісаў будзе ціск на дэпутацкі корпус, які, як заяўляе спадар Вазьняк, не працуе:
«Да дэпутатаў людзі не зьвяртаюцца. А мы хочам, каб да дэпутатаў „Грамадзянскай дамовы“ людзі зьвярталіся. Будзем аказваць ціск. „Прызначаныя дэпутаты“ павінны справаздачыцца паводле закону перад выбарцамі. Будзем патрабаваць ад іх справаздачаў. Наагул, мы хочам працаваць так, каб „прызначаныя“ дэпутаты пашкадавалі пра тое, што іх прызначылі».