Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар Мартынаў працаўладкаваны


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў

Сяргей Мартынаў, які раней займаў пасаду міністра замежных спраў, працаўладкаваны. Яго прызначылі спэцыяльным прадстаўніком холдынгу «РуссНефть» у Беларусі.

Пра гэта паведаміла прэс-служба нафтавай кампаніі.

У сфэру адказнасьці Мартынава будзе ўваходзіць паглыбленьне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва кампаніі і Беларусі, удзел у распрацоўцы і рэалізацыі пэрспэктыўных нафтагазавых праектаў як у Беларусі, так і ў іншых краінах.

Сяргей Мартынаў з 2003 па 2012 гады займаў пасаду міністра замежных спраў Беларусі.

Прызначэньне Мартынава, як адзначае кампанія, "падкрэсьлівае стратэгічную цікавасьць кампаніі "РуссНефть"да разьвіцьця зьнешнеэканамічных сувязяў, пашырэньня геаграфіі дзейнасьці, узмацненьня пазыцыі кампаніі на міжнародных нафтавых рынках«.

Суўладальнік «РуссНефти» Міхаіл Гуцэрыеў стаў інвэстарам распрацоўкі Старобінскага калійнага радовішча ў Беларусі.

Чаму былыя беларускія чыноўнікі трапляюць на службу ў расейскія кампаніі? Дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка мяркуе, што Мартынаў — ужо ня першы з былых чыноўнікаў, каго купіў расейскі бізнэс:

Леанід Заіка
Леанід Заіка
«Гэта цудоўная пасада, каб паправіць матэрыяльнае становішча, якое было сьціплым. У „Лукойле“ працаваў Урал Латыпаў. Практычна гэта расейскі варыянт, калі чыноўнікі высокага рангу пераходзяць у буйныя кампаніі, асабліва газавыя і нафтавыя, зарабляюць і зьяўляюцца лабістамі. Беларуская ўлада ня можа стварыць умовы для жыцьця тых людзей, якія доўгі час знаходзіліся пры прэзыдэнту. Там грошы, і гэта нармальная скупка чыноўнікаў. Яго ўзялі, бо ён умее адчыняць дзьверы ў адміністрацыю, ва ўрад для лабіраваньня зьдзелак».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG