«Верасьнёўскія парлямэнцкія выбары, паводле ацэнак міжнародных назіральнікаў, былі фарсам. Рэпрэсіі, якія Лукашэнка праводзіць супраць любой апазыцыі, у Брусэлі ацэньваюць як усё больш жорсткія. Мяркуецца, што ЭЗ пашырыць цяперашнія санкцыі супраць Менску. На гэты момант санкцыі дзейнічаюць у дачыненьні да 243 асобаў і 32 кампаній і ўстаноў», — піша нямецкае выданьне.
«Мы ўвесь час аналізуем, як зрабіць санкцыі эфэктыўнымі», — цытуе Die Welt прэс-сакратара прадстаўніцы ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі Кэтрын Эштан. Перакананасьці ў тым, што ўведзеныя некалькі гадоў таму штрафныя захады эфэктыўныя, у Брусэля пакуль так і няма.
«Той жа Пефціеў, дый ня толькі ён, шукае ратунку ў Расеі. Беларускія фірмы проста перапісваюць свае адрасы на суседнія краіны. У многіх выпадках санкцыі для тых, хто фінансуе рэжым, неадчувальныя, бо ў Беларусі ёсьць Мытны зьвяз з Расеяй», — прыводзіць выданьне словы незалежных эканамічных экспэртаў зь Беларусі.
«Тое, што прадпрымальнікам у Беларусі ўдаецца абыйсьці санкцыі, ані ня дзівіць», — кажа ў інтэрвію Die Welt кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт. — «Але мы ўсё яшчэ абмежаваныя ў дзеяньнях, бо ня хочам, каб эканамічныя санкцыі закранулі беларускі народ».
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад партыі зялёных Вэрнэр Шульц думае інакш. Ён не выключае, што санкцыі адаб’юцца на звычайных грамадзянах, аднак галоўнае — што гэта будзе найперш ударам па Лукашэнку. Прыватызацыя ў Беларусі прасунулася мала, а дзяржаўныя прадпрыемствы і фіктыўныя кампаніі напаўняюць грашыма кішэні рэжыму. Таму, на думку Вэрнэра Шульца, кропкавыя санкцыі маюць сэнс.
Бізнэс з ЭЗ, адзначае выданьне, вельмі важны для Лукашэнкі. Так, у пэрыяд 2010–2011 гг. імпарт беларускіх тавараў у ЭЗ вырас больш як на 200%. Прэзыдэнт, зразумела, ніколі не прызнае гэтага. Наадварот, ён спрабуе пераканаць сваіх грамадзян, што Брусэль ня хоча дапамагаць ягонай краіне, а толькі карае беларускіх грамадзянаў санкцыямі.